logo search
ответы на вопросы

Население края как объект краеведения. Этническая история белорусских земель. Важность изучения демографической ситуации в регионах и стране.

Вывучэнне жыццядзейнасці людзей, асаблівасцей жывёльнага і расліннага свету, характэрных рыс забудовы гарадоў, вёсак, пошук аб’ектаў матэрыяльнай спадчыны – гэта ўсё тое, без чаго нельга абысціся падчас даследвання эканамічнай складаючай края. Звесткі аб насельніцтве і гаспадарцы края заўсёды можна выкарыстаць у экскурсіях і паходах. Таму спецыял іст-краязнавец павінен валодаць ведамі аб насельніцтве і эканоміцы края, умець іх аналізаваць і сістэмазаваць.

Паводле перапісу 2009 г. на Беларусі жыве 9 млн. 481,1 тыс. чалавек. У канцы 14 ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі - каля 1 млн. Па звестках перыядычных улікаў (рэвізій) у 1811 г. - каля 3,8 млн., у 1863 г. — каля 4,2 млн. , паводле першага перапісу ў 1897 г. — больш за 6,6 млн.чалавек. Рост насельніцтва працягваўся і ў далейшым, перапыняючыся толькі ў перыяды войнаў. Велізарныя страты прычынены Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. БССР страціла кожнага трэцяга свайго жыхара, звыш 3 млн. чалавек. У 1950 — пач 1960-х г. з нашага краю з’ехалі больш за 1,1 млн. чала­век на новабудоўлі і цалінныя землі Сібіры, Казахстана і іншыя рэгіёнаў СССР. Таму даваеннай колькасці насельніцтва Беларусь дасягнула толькі ў 1980-х г. У апошнія дзесяцігоддзі натуральны ўнутраны прырост насельніцтва хутка паніжаецца. Кожны год страчваецца прыкладна ад 20 да 35 тыс. насельніцтва.

Рэспубліка Беларусь — густанаселеная краіна. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае 48 чалавек на 1 км2.

Полаўзроставая структура насельніцтва – старэнне нацыі, што аказвае ўплыў на склад працоўных рэсурсаў і праз іх на многія іншыя элементы жыцця і дзейнасці чалавека.

У Беларусі жывуць прадстаўнікі больш за 100 нацыянальнасцей. Беларусы - 82% насельніцтва краіны. У 1991 г. у краінах СНД і Балтыі пражывала 1894 тыс. беларусаў, з іх 55% у РСФСР, 21,1% на Украіне, 9,6% у Казахстане, 5,9% у Латвіі, 3,3% у Літве. Шмат беларусаў (каля 1 млн. чалавек) далёкім замежжы, пераважна ў ЗША, Канадзе, Аргенціне. Найбольш пашыраны на Беларусі беларуская і руская мовы. Паводле перапісу 1999 г. 80,2% беларусаў лічылі сваей роднай мовай беларускую. У 1897 г. на Беларусі 68% насельніцтва было непісьменным. 3 сярэдзіны 20 ст. Беларусь стала рэспублікай усеагульнай пісьменнасці.

Колькасць занятага ў народнай гаспадарцы насельніцтва, якое мае вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, павялічылася з 1960 г. да 2000 г. ў 7 разоў. Высокімі тэмпамі расце колькасць спецыялістаў з вышэй­шай адукацыяй. Большасць веруючых - прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі – праваслаўныя, каталікі, пратэстанты.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца станоўчым міграцыйны прырост, прыкладна, штогод на 10 тыс чалавек. Стратэгічная задача дэмаграфічнай палітыкі: каб колькасць нарадзіўшыся штогод раўнялася, а лепш – перавышала лік памёршых. Два шляха рашэння: стымуляваць, каб сем’і мелі больш дзяцей і змагацца са смяротнасццю.

Паводле перапісу 2009 г. на Беларусі жыло 9800 тыс. чалавек. У канцы 14 ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пражывала каля 1 млн. чалавек. Па звестках перыядычных улікаў (рэвізій) насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) у 1811 г. складала каля 3,8 млн. чалавек, у 1863 г. — каля 4,2 млн. чалавек, паводле першага перапісу ў 1897 г. — больш за 6,6 млн, чалавек (глядзі табліцу 1). Рост насельніцтва працягваўся і ў далейшым, перапыняўся ў перыяды войнаў. Рэзка паменшылася яго колькасць у выніку эвакуацыі, гібелі на франтах, павышанай смяротнасці, паніжанай нараджальнасці ў час 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, толькі прыкладна ў 1924 г. была дасягнута даваенная колькасць. Калектывізацыя і незаконныя рэпрэсіі на ўсходзе Беларусі, эміграцыя з Заходняй Беларусі ў замежныя краіны і іншыя працэсы паменшылі ў 1930-я гады прырост насельніцтва Беларусі ў параўнанні з 1920-мі гадамі больш чым удвая. Велізарныя страты прычынены Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну — у выніку злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэспубліка страціла чвэрць насельніцтва. У 1950 — пачатку 1960-х гадоў з Беларусі адбываўся адток (больш за 1,1 млн. чала­век) на новабудоўлі і цалінныя землі Сібіры, Казахстана і іншых раёнаў краіны. Таму даваеннай колькасці насельніцтва Беларусь дасягнула толькі ў 1973 г. 3 сярэдзіны 1960-х гадоў колькасць асоб, якія выехалі і прыехалі ў рэспубліку, ураўнаважваецца, адбываецца абмен кваліфікаванымі кадрамі

з іншымі раёнамі краіны. У апошнія дзесяцігоддзі натуральны прырост з'яўляецца асновай росту насельніцтва Беларусі. Ён даволі хутка паніжаецца, з 146,2 тыс. чалавек у 1960 г. да 63,0 тыс. чалавек у 1987 г. Агульная тэндэнцыя да зніжэння натуральнага прыросту насельніцтва рэспублікі звязана з памяншэннем колькасці народжаных з 200,2 тыс. ў 1960г. да 154,4 тыс. у 1980 г. і ростам колькасці памерлых з 54 тыс. у 1960 г. да 100 тыс. у 1987 г. Беларусь — параўнальна густанаселеная рэспубліка. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва49 чалавек на 1 км2 (1989). Полаўзроставая структура насельніцтва Беларусі характарызуецца пастаянным ростам колькасці асоб пенсіённага ўзросту, скарачэннем працэнта насельніцтва малодшага ўзросту. На Беларусі жывуць прадстаўнікі больш за 100 нацый і нацыянальнасцей. Беларусы складалі і складаюць асноўную частку насельніцтва рэспублікі: амаль усё сельскае і большую частку гарадскога. Намнога менш рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татар, літоўцаў, латышоў, цыганоў і інш. Шмат беларусаў (каля 1 млн. чалавек) і іх нашчадкаў жыве за межамі СССР, пераважна ў ЗША, Полыпчы, Канадзе, Аргенціне. Найбольш пашыраны на Беларусі беларуская і руская мовы. Колькасць занятага ў народнай гаспадарцы насельніцтва, якое мае вышэйшую і сярэднюю адукацыю, павялічылася з 1960 г. да 1990 г. ў 5 разоў. Асабліва высокімі тэмпамі расла колькасць спецыялістаў з вышэй­шай адукацыяй. Большасць веруючых у рэспубліцы складаюць праваслаўныя. На Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, насельніцтва гарадоў павялічваецца за кошт сельскага насельніцтва.