logo
ответы на вопросы

Белорусское народное жилье и его эволюция

Формы паселішчаў у Вёсцы: свабодная (бессістэмная, скучаная), радковая (лінейная), вулічная, гнездавая.

Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці

Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай.

Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў, першапачаткова абазначаў феадальную гаспадарку, маентак, дзе жыў феадал.

Хутар – адабосленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася непасрэдна на зямельным надзеле селяніна.

Мястэчка – гістарычны тып паселішча, што ўвасабляў у сабе пераходныя рысы сяла і горада, Мястэчка мела цэнтральны гандлевы пляц, які ажываў у час кірмашоў; вакол яго размяшчаліся храмы, будынкі местачковай управы, пастаялы двор, корчмы, гандлевыя лаўкі.

Пабудовы, якія ўваходзілі ў сядзібны комплекс:

Клець (камора, кладоўка, свіран) служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення

Свіран (паўклець, клець, імбар, лямус) – служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. Небагатыя гаспадаркі абыходзіліся адным памяшканнем – свірнам ці клеццю, якія часта фігуруюць як ідэнтычныя паняцці.

Варыўня (стопка, прыізбіца) – паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў

Склеп (пограб, лех, байрак) – заглыбленае ў зямлю памяшканне тыпу зямлянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напіткаў.

Гумно (клуня, стадола, рыга) – гаспадарчая пабудова для захавання і абмалоту збожжа. У цэнтры гумна быў выбіты ток для малацьбы, па баках – застаронкі, куды складвалі снапы.

Сушня (асець, еўня) была прызначана для сушкі збожжа ў снапах; будавалася непасрэдна ў гумне або побач з ім.

Адрына (пуня, сянніца) служыла для захавання сена, саломы, рознага сельскагаспадарчага інвентару, нярэдка воза.

Лазня (баня) будавалася на краі сядзібы або выносілася за яе межы да ракі, возера, крыніцы.

Найбольш старадаўняя хата — аднакамерны будынак, да якога потым дадалі сенцы — так утварыўся двухкамерны будынак.

Саму хату будавалі выключна з дрэва. Страха была двухскатнаю. Вокан было тры ці чатыры. Над дзвярыма размяшчалася вакенца для выхаду дыму, бо хаты былі без дымаходаў. Падлога — добра утаптаная земляная ці глінабітная.

Да 60 – 70-ых гадоў ХІХ ст. вясковыя хаты ў большасці сваей былі яшчэ курнымі. Яны мелі глінабітныя курныя печы без коміна; печ размяшчалася справа, радзей злева каля ўвахода. Калі яе палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік – адтуліну ў столі ці верхніх вянцах зруба за печкай.

Хата мела высокі парог і нізкія дзверы, што спрыяла захаванню цяпла ў зімовы час. Супраць печы быў бабін кут. Каля дзвярэй на круку вісела паўсядзенная верхняя вопратка. Спальны памост – тут ляжалі сяннік, пуховыя падушкі, посцілкі; чырвоны кут.

Курныя печы паўсюдна замяняліся на “чыстыя”, ці “белыя”, з дымаходам. У канцы ХІХ ст. у сялянскім жыллі ўсе часцей з’яўляліся цагляныя печы. Павялічыліся памеры вокнаў. Прыкметна мянялася і мэбліроўка сялянскіх хат. Замест спальных нар ці паралельна з імі сталі выкарыстоўваць драўляныя ложкі. У шырокі ўжытак пачалі ўваходзіць канапы, крэслы, больш сучасныя сталы, табурэты, услоны.